Беларуская Служба

Крэмль абвяшчае сябе новым цэнтрам сілы

10.06.2024 14:34
Эксперт бачыць у гэтым інфармацыйную акцыю. У рэальнасці Расія становіцца рэсурснай базай для Азіі.  
Аўдыё
  • Палітолаг пра расійскія намеры стаць цэнтрам росту
Ілюстрацыйнае фотаEPA/RUSSIAN FOREIGN MINISTRY Dostawca: PAP/EPA.

Крамлёўскія чыноўнікі абвясцілі пра рэгулярныя поспехі расійскай вонкавай  ды ўнутранай палітыкі. Масква нібыта становіцца кропкай росту ды ўсё імкнуцца далучыцца да яе поспехах. Такія словы прагучалі пасля завяршэння Міжнароднага эканамічнага форуму. Пра якія поспехі ідзецца і ці яны сапраўды ёсць, пра гэта размова з экспертам.

У Санкт-Пецярбургу завяршыўся 27 Міжнародны эканамічны форум, які праходзіў з 5 па 8 чэрвеня. Галоўнай тэмай сустрэчы была абвешчана шматпалярнасць ды фармаванне Расіі ў якасці новага цэнтра росту. Пра гэта паведаміў дарадца прэзідэнта РФ, адказны сакратар арганізацыйнага камітэта форума Антон Кабякоў.

- На Міжнародным эканамічным форуме ў Пецярбурзе (ПМЭФ) было заключана больш за 980 пагадненняў на агульную суму 6,4 трыльёны рублёў. У мерапрыемствах эканамічнага форуму прынялі ўдзел 21,3 тыс. удзельнікаў з 139 краін. У асвятленні мерапрыемстваў форуму прынялі ўдзел больш як 4 тыс. прадстаўнікоў СМІ з Расіі і замежных краін.

Пры гэтым незалежныя СМІ заўважылі, што за шыльдам міжнароднасці хаваюцца ўсяго толькі лідары Балівіі і Зімбабвэ ды дэлегацыя «Талібана», якія сталі галоўнымі гасцямі на выступленні Уладзіміра Пуціна. Замест кіраўніцтва найбольш развітых краін свету, якія некалі прыязджалі ў Пецярбург, цяпер на запрашэнні Расіі адгукаюцца розныя дыктатары, ш тое таму што Расія спісвае ім даўгі. Напярэдадні форму было абвешчана, што Крэмль за апошнія гады спісаў каля 150 мільярдаў даўгоў краінам  Афрыкі, Азіі ды Лацінскай Амерыкі, у тым ліку Кубе - 32 мільярды долараў, Іраку - 13 мільярдаў ды Афганістану - 12 мільярдаў. Нічога новага не сказаў і Пуцін. Расійскі дыктатар толькі раздаваў абяцанні: не праводзіць новай мабілізацыі, прыняць новыя сацыяльныя ільготы ды зрабіць Расію 4 найбуйнейшай эканомікай свету. Гэта прапаганда, кажа палітолаг Павал Усаў.

- Усе форумы, што ладзіць Расія, маюць выключна прапагандысцкі палітычны характар, каб паказаць, што нягледзячы на заходнія санкцыі ды ізаляцыю Расія застаецца ў топе краін, якія ўплываюць на міжнародную палітыку. Асабліва на краіны Трэцяга свету Масква цяпер арыентуецца. Для Крамля важна перахапіць інфармацыйную павестку, і стварыць альтэрнатыўную платформу супраць форумаў, што ладзяцца на Захадзе, як форум у Давосе ці сустрэчы G7. Пры гэтым рэальным рэгіянальным цэнтрам Масква не можа стаць, бо прайграе канкурэнцыю з Кітаем, які становіцца гегемонам у еўраазіяцкім рэгіёне. Расія застаецца толькі рэсурснай базай для Азіі ды альтэрнатывай у ідэалагічным супрацьстаянні Захаду.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аўдыёфайле